Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС

|

У размове з «Радыё Гданьск» прэс-сакратар міністэрства Марцін Басацкі сказаў, што кантакты Слупска з афіцыйным Саюзам палякаў не згаджаюцца з замежнай палітыкай Польшчы.

 

Дэлегаты са Слупска падчас візіта ў Гродне ў красавіку гэтага году сустрэліся з прадстаўнікамі афіцыйнага Саюза палякаў. Пасля візіта на інтэрнет-старонцы СПБ з’явілася інфармацыя аб тым, што госці з Польшчы паабяцалі паспрыяць змяншенню палітычных і гаспадарчых абмежаванняў накладзеных на Беларусь Еўрасаюзам.

 

Чыноўнікі, якія наведвалі Гродна, адмаўляюць тое, што давалі абяцанні такога кшталту, але па гэтай справе не было ніякіх афіцыйных камунікатаў. Акурат адсутнасць афіцыйных тлумачэнняў з’яўляецца прычынай умяшальніцтва МЗС.

 

Нагадаем, што ў мінулую сераду пад будынкам магістрата ў Слупску некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў прафсаюза «Салідарнасць» праводзілі пікет. Яна дамагаліся перапыніць супрацоўніцтва з Гродна і кантакты з афіцыйным Саюзам палякаў.

 

На здымку: пікет «Салідарнасці» ў Слупску 6 ліпеня 2011 г.