Кошт платнага навучання павысіцца ў межах 20%
Першы намеснік міністра адзначыў, што павышэнне кошту навучання неабходна для забеспячэння нармальнага функцыянавання ўстаноў.
Паводле яго слоў, павышэнне кошту да 20% — гэта мінімум, які дасць магчымасць нармальна функцыянаваць ВНУ краіны.
Аляксандр Жук таксама адзначыў, што ў розных ВНУ павышэнне цаны можа адрознівацца.
«Кожная ВНУ павялічвае кошт у залежнасці ад сваіх рэальных затрат», — растлумачыў ён.
У прыватнасці, у БДУ прынята ўжо рашэнне, што з новага навучальнага года плата за навучанне павысіцца толькі на 11%.
Даведка ТС:
Гэта будзе ўжо другое ад пачатку года павышэнне коштаў за навучанне. Папярэдняе павышэнне адбылося 1 студзеня – тады аплата за навучанне вырасла прыкладна на 20%
Агульнабеларускі сайт для абітурыентаў падае пакуль наступныя кошты навучання ў гарадзенскіх ВНУ:
– аграрны ўніверсітэт (дзённая форма) – ад 2884 млн. да 3159 млн. руб.
-медыцынскі ўніверсітэт – ад 5 млн. да 5700 млн. руб.
Дадзеных па ўніверсітэце імя Янкі Купалы пакуль няма.
Сёлета на бясплатныя месцы ў беларускіх ВНУ будзе прынята каля 33 тысяч чалавек, на платныя — каля 70 тысячаў.