Яшчэ адна гарадзенская журналістка пакараная штрафам “за ўдзел у акцыі пратэсту”

|

У гэты дзень у цэнтры Гродна былі затрыманыя дзесяткі чалавек. Многія з іх свядома выйшлі ў цэнтр горада, каб узяць удзел у стаўшых ужо традыцыйнымі па серадах акцыях маўклівага пратэсту. Сярод затрыманых, аднак, хапала і выпадковых людзей.

 

Найбольш жорстка ўлады абыйшліся з затрыманымі журналістамі, якія выконвалі ў гэты дзень свой прафесійны абавязак.

 

Дванаццаць сутак арышту атрымаў Юры Гумянюк, 10 – Алесь Дзянісаў і Ігар Банцар, па 3 – Мікалай Дзятчэня і Андрэй Фралоў.

 

Штрафам у 30 базавых адзінак быў пакараны карэспандэнт “Радыё Свабода” Міхась Карневіч.

 

Пасля суда Гражына Шалкевіч распавяла “Твайму стылю” пра разгляд сваёй “справы”:

 

– Мяне затрымалі на тэрыторыі кавярні “Губернія”.

 

 

З пастарунка нас вызвалілі праз 5 гадзін пасля затрымання.

 

– Павестку з выклікам у суд мне прынеслі ўчора ў 21.30. Першы з выкліканых сведкаў-міліцыянтаў заявіў, што не бачыў мяне на акцыі.

 

Другі ж міліцыянт засведчыў, што затрымліваў мяне адзін, што адвёў мяне ў аўтобус, што ў час акцыі я пляскала ў далоні, крычала, тупала нагамі, што мела ў момант затрымання ў руках фотаапарат (на самой справе апарат ляжаў у сумцы).

 

У судзе дзяўчына бачыла ў матэрыялах справы нават раздрукоўкі яе старонак ў сацыяльных сетках.