Гродзенцы возьмуць удзел у VI Сустрэчах з Ромскай Культурай

|

Імпрэза, якую ўжо шосты раз арганізоўвае Цэнтр культуры і адпачынку з Супраслі сумесна з Цэнтральнай радай ромаў Польшчы, адбудзецца 15-17 ліпеня ў Супраслі. У праграме, між іншым: катанне на табарных вазах з жывой музыкай, выставы і канцэрты, у тым ліку і гарадзенскага тэатра «Рада».

 

«Рада» выкарыстоўвае ў сваёй працы цыганскі фальклор з Беларусі, Расіі, Малдовы і Іспаніі. Дагэтуль тэатр выступаў у Літве, Польшчы і Расіі. У найбліжэйшым часе «Рада» будзе актыўна выступаць у Польшчы: у межах сёлетняй Падляшскай Актавы Культур 23-28 ліпеня адбудуцца яшчэ тры выступы калектыва.

 

Здымак suvorkin.ru