«Водны шлях караля Стэфана Баторыя» злучыць Віслу з Нёманам

|

Шлях будзе самым доўгім турыстычным маршрутам у Польшчы. У будучыні яго стваральнікі хацелі б падоўжыць яго праз Беларусь і Літву ажно да вусця Нёмана ў Балтыйскае мора.

 

Усе мясцовасці на шляху, якія ўдзельнічаюць у праекце, плануюць шматлікія інвестыцыі, звязаныя з турыстычнай інфраструктурай і водным транспартам.

 

У канцы XVI стагоддзя кароль Стэфан Баторый планаваў стварыць на Нарве, Бебжы і Нёмане водны шлях для транспарту тавараў. Менавіта таму плануецца назваць шлях у яго гонар.