У маўклівых акцыях пратэсту становіцца ўсё менш удзельнікаў

|

Так, і ўчора Савецкая плошча у Гродна была агароджана турнікетамі, ва ўсіх правяралі дакументы. Дарэчы, тут заўсёды мнагалюдна, паколькі размешчаны дзіцячыя атракцыёны, знаходзіцца прыпынак грамадскага транспарту, традыцыйна збіраецца моладзь… А ў сувязі з тым, што пляскаць у далоні становіцца небяспечным, складана адлічыць “простых” грамадзян ад удзельнікаў акцыі.

 

Адным словам, серада стала адрознівацца ад іншых дней тыдня толькі наяўнасцю міліцыі, якая правярала ў прахожых сумкі, пакеты, увогуле – ўсё, што можна было трымаць у руках. Але ж на плошчы сабраліся каля пяцідзесяці чалавек, якіх можна было назваць удзельнікамі акцыі.

 

Іх здымалі на відэа, да іх перыядычна падыходзілі міліцыянеры. Разышліся яны праз поўгадзіны, “апладысментаў” не было. Зразумела, што людзі папросту баяцца: хто хоча “выпасці з жыцця”, няхай і на тры дні ці плаціць штрафы невядома з якіх заробкаў. Былі затрыманыя некалькі чалавек. Побач з плошчай стаяў аўтобус без рэгістрацыйных знакаў.

На фота (http://news.tut.by): месяц таму ў укцыі прымалі ўдзел каля 600 чалавек.