Прысуд прыведзены ў выкананне
Пажарныя, якія прыбылі ліквідаваць узгаранне, знайшлі трупы 65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовай нявесткі і яе 52-гадовай знаёмай. Следства ўстанавіла, што 28-гадовы і 29-гадовы раней судзімыя жыхары Гродна з’явіліся ў гэтай кватэры позна вечарам 13 кастрычніка пад маркай сумеснага распіцця спіртных напояў, маючы намер завалодаць маёмасцю гаспадароў.
Прыблізна ў 2.00 14 кастрычніка з малазначнай нагоды яны распачалі сварку з гаспадарамі, падчас якой забілі трох чалавек: мужчыну і дзвюх жанчын. Школьніку, які знаходзіўся ў кватэры, злачынцы прыгразілі забойствам, калі ён каму-небудзь раскажа пра ўбачанае. Пасля гэтага яны падпалілі кватэру і пайшлі, узяўшы з сабой камп’ютар, іншыя рэчы…
Абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, звязанае з разбойным нападам, учыненае групай асоб), ч. 3 арт. 207 (разбой з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне малалетняга групай асоб), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэкса.
Пасля вынясення прыгавору асуджаныя напісалі просьбу аб памілаванні на імя прэзідэнта, але атрымалі адмову. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прыгаворы. Мараторый на смяротную кару з’яўляецца адной з асноўных умоў вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
Па інф. БелаПАН