Эдмінас Багдонас: «Беларусь магла б пабудаваць замест Астравецкай АЭС гандлёвы цэнтр»

|

«Мы проста глядзім на рэальнасць. Я сам учора вярнуўся з Мінска, ехаў міма пляцоўкі ў Астраўцы. Там выкапана вялікая яма. Будаўніцтва ідзе, пракладваецца чыгунка. Нашы фінансісты, аналітыкі, палітолагі, дыпламаты павінны бачыць гэтую рэальнасць», – цытуе Багдонаса інтэрнэт-сайт Delfi.

 

Паводле слоў пасла, агульная інфраструктура, абуладкаванне якой адбываецца зараз пад Астраўцом, падышла б не толькі для АЭС.

 

«Можна зафіксаваць, што праект ужо ажыццяўляецца, калі пачынаюцца работы па бетанаванні, пракладваецца вадаправод і іншае. А пакуль я праязджаю міма і бачу, што будуецца чыгунка. Яшчэ не позна на гэтым месцы пабудаваць Akropolis або гадавальнік для развядзення рыбы», — сказаў Багдонас. Літоўская пазіцыя адносна праекта будаўніцтва Астравецкай АЭС вельмі яўна выкладзена беларускім чыноўнікам «на ўсіх магчымых узроўнях», падкрэсліў дыпламат.

 

«Мы не бяром пад сумненне права будаваць ці не будаваць. Але гэта, мы мяркуем, не толькі разлічаны эканамічны выбар», — сказаў Багдонас.

Фота anr.noblogs.org