Пенсіянеры застаюцца за мяжой дабрабыту

|

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы павялічацца памеры сацыяльных пенсій: інвалідам I групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) – з 85% да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму; інвалідам з дзяцінства II групы – з 75% да 95% БПМ; інвалідам II групы, дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнага дзіцяці – з 65% да 85% БПМ… І г.д.

 

З 1-га лістапада 2011 пераразлік працоўных пенсій будзе зроблены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за III квартал бягучага года. У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 7,9% – з Br757 тыс. да Br817 тыс.

 

Пры гэтым, інфляцыя ў краіне складае па афіцыйных дадзеных больш за 36%, па факце рэальнага курсу даляра – 100%, а па тым, што мы бачым на цэнніках і ўсе 200%! Беларускія пенсіянеры становяцца аднымі з самых бедных на постсавецкай прасторы.