Адбыўся XVIII Фестываль польскай і беларускай песні «Беласток-Гродна»
Міжнародны фестываль, які прадстаўляе культуру польска-беларускага памежжа, адбываецца штогод папераменна ў Беластоку і Гродне. У Беластоку яго галоўным арганізатарам з’яўляецца Беларускае Грамадска-Культурнае Таварыства.
Наведнікі фестываля маюць магчымасць не толькі паслухаць музыку суседняй краіны ў выкананні прафесійных і аматарскіх калектываў, але таксама набыць кнігі ці традыцыйныя вырабы.
У наступным годзе ХІХ Фестываль адбудзецца ў Гродне.
Фота і відэа: Radio Białystok