Пратэстоўцаў з Брузгоў судзяць чарговы раз

|

Сёння адбылося трэцяе паседжанне суда па справе пратэстоўцаў, якія заблакавалі памежны пераход у Брузгах. Ужо раней удзельнікі акцыі былі пакараныя вялікімі штрафамі, а некаторыя з іх трапілі ў спісы невыязных.


Усяго абвінавачваюцца 36 чалавек з Гродна, Бераставіцы, Ваўкавыска і Шчучына. Упраўленне ўнутраных спраў мае намер спагнаць з іх 11,115 мільёнаў за паслугі міліцыі, якая затрымлівала пратэстоўцаў у выходны дзень. Мытная служба мае значна меншыя прэтэнзіі – толькі 52 тысячы рублёў. Удзельнікі акцыі ўжо былі пакараныя адміністратыўным судом. Штрафы склалі тады 30-80 базавых велічыняў.

 

Сёння абвінавачаныя заключалі дамовы з адвакатам. Судовае паседжанне працягвалася толькі 20 хвілін і было перанесенае на 4 жніўня, на 9.30. Па ўчорашнім хадайніцтве міліцыі працэс зрабілі закрытым.