Гродзенскія мытнікі затрымалі галюцынагенныя грыбы і марыхуану
У багажніку былі знойдзеныя часткі кальяна, пасля чаго вырашана было дакладна дагледзець асабістыя рэчы. У багажу мытнікі знайшлі 7 пакецікаў па 20 грам з рэчывам расліннага паходжання, белы парашок, а таксама два слоікі грыбоў Psilocube Galindoi, якія ўтрымліваюць небяспечныя псіхаактыўныя рэчывы. Пры дапамозе службовых сабак, яшчэ некалькі пакецікаў было знойдзена ў дзвярах машыны.
Здымак ГТК