Як і раней, мы аплочваем толькі 60% кошту паездкі

|

Праязны квіток на месяц на аўтобус ці тралейбус ў Гродне цяпер каштуе Br28860, на два віды транспарту – Br38560. У Лідзе кошт праязнога на месяц павялічаны да Br28110, у астатніх гарадах вобласці – да Br24580.

 

Як паведамляе аддзел транспарту і камунікацый аблвыканкама, неабходнасць павышэння тарыфаў выклікана ростам выдаткаў на пасажырскія перавозкі, у тым ліку кошту матэрыяльна-энергетычных рэсурсаў. Пры гэтым нават з улікам павышэння тарыфаў пасажыры аплачваюць толькі каля 60% кошту паездкі. Рух аўтобусаў і тралейбусаў будзе акупляцца пры кошту адной паездкі ў абласным цэнтры ў Br1200.

 

Заўважу, што кошт праезду ў маршрутках будзе выклікаць відавочныя нязручнасці, перш за ўсё – у кіроўцаў, якія не павінны адцягваць увагу падчас руху ў пошуках дробнай рэшты. «Гэтыя 20 рублёў, – як адзначылі, у прыватнасці, на маршрутах № 2 і № 25, – трэба было б як-то акругліць …».