Хроніка апошніх НЗ: на зямлі і пад зямлёй
Як паведамілі ў абласным МНС, наступнага ўзгарання не адбылося.
Між тым, у панядзелак раніцай адбылося падобнае НЗ, але з больш сур’ёзнымі наступствамі: паступіла паведамленне аб пажары ў офісным памяшканні на другім паверсе адміністрацыйнага будынка па вуліцы Пушкіна ў Гродне.
Будынак не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, таму ўзгаранне выявіў працаўнік фірмы, толькі тады, калі языкі полымя сталі вырывацца з акна. Мужчына паведаміў аб пажары ў службу 101 і арганізаваў эвакуацыю супрацоўнікаў. Агнём пашкоджана аргтэхніка, мэбля. Прычынай пажару паслужыла кароткае замыканне электраправодкі. Шкода склала каля трох з паловай мільёнаў рублёў, выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за дзесяць мільёнаў рублёў.
Службе МНС прыходзіцца займацца не толькі тушэннем узгаранняў, але і апускацца пад зямлю. Учора (у сераду) увечары ў службу 101 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна, у закінуты калодзеж у двары нежылога дома зваліўся 55-гадовы мужчына. Выратавальнікі, якія прыбылі да месца, выявілі яго на глыбіні 15 метраў – прыкладна вышыня пяціпавярховага будынку! Але мужчына абышоўся нязначнымі драпінамі, ад шпіталізацыі адмовіўся.
Фота з сату МНС