Шлях праз ГУЛАГ да далучэння да ліку святых

|

Кіпрыян Клімуц стаў святаром ў 1921 годзе. У 1934 годзе святар стварыў Праваслаўнае народнае братэрства. У сваіх пропаведзях святар Кіпрыян адкрыта казаў аб памылках матэрыялізму і атэізму, заклікаў трымацца праваслаўнай веры. У народнае братэрства стала сцякацца моладзь; гэта выклікала абурэнне падпольнай партыйнай ячэйкі, удзельнікі якой напісалі данос на святара.

 

У 1939 годзе войскі Чырвонай Арміі занялі Гродзеншчыну, і ўжо ў кастрычніку айцец Кіпрыян быў абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Святар сваю віну не прызнаў і нікога не выдаў. Святар быў прысуджаны да 8 гадоў. Для адбывання пакарання айца Кіпрыяна адправілі ў адзін з лагераў смерці ГУЛАГа – КаргопольЛАГ, там святар працаваў на лесапавале. Праз некалькі гадоў, знясілены фізічна, пакутнік за веру скончыў свае зямныя дні.

Фота http://www.eparhia.by