Юрыдычны факультэт ГрДзУ імя Янкі Купалы – самы папулярны
На спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх ўпершыню адкрыта ва ўніверсітэце сёлета конкурс быў высокім. На «Міжнароднае права» конкурс склаў 4,3 чалавека на месца; «Транспартная лагістыка» – 4,2; «Інфармацыя і камунікацыя» – 2,7.
Найбольшы конкурс назіраецца ў групе спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта «Правазнаўства ; эканамічнае права» – 7 чалавек на месца (у 2010 годзе – 5,9). Конкурс на гэтую групу спецыяльнасцяў з’яўляецца самым вялікім ва ўніверсітэце на працягу апошніх чатырох гадоў. Сярэдні конкурс па ВНУ склаў 2,2 чалавекі на месца.
Па інф. БелТА, ілюстрацыя http://job.msal.ru