Перспектывы забудовы былога ваеннага гарадка
Асноўныя аб’екты былога гарадка знясуць, захаваюць толькі дзве казармы. Пасля мадэрнізацыі ў іх адкрыюцца магазін, кафэ і прадпрыемствы абслугоўвання.
Пасля забудовы плануецца, што пражываць тут будуць каля трох тысяч чалавек, таму будзе створана і інфраструктура: дзіцячы сад на 230 месцаў, аптэка, кухня, пошта, філіял Беларусбанка, паркоўкі для аўто.