Шматфункцыянальны комплекс побач з Каложай
Комплекс будзе шматфункцыянальным. У ім, акрамя храма ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, размесціцца нядзельная школа, бібліятэка, хрысцільня, майстэрня, трапезная і іншыя памяшканні.
>
Заказчыкам будаўніцтва выступае інстытут «Гроднаграмадзянпраект», а выканаўцам – СУ-151 ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 30». Комплекс размесціцца недалёка ад царквы, бліжэй да прыватнай забудовы.
Пасля адкрыцця царквы ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, будзе закрыты на рэстаўрацыю адзін з найстарэйшых у Беларусі храмаў – Барыса-Глебская (Каложская) царква.
Фота будаўнічай пляцоўкі: http://prosto-free