Медуніверсітэт – найдаражэйшая ў Гродне ВНУ

|

Будучыя педыятры і студэнты медыка-псіхалагічнага факультэта заплацяць не на шмат менш – 6 мільёнаў 400 тысяч.

Навучанне на медыка-дыягнастычным факльтэце абыйдзецца ў 6 мільёнаў 200 тысяч на год, на спецыяльнасці “сястрынская справа” – 6 мільёнаў.

 

У ГрДзУ імя Янкі Купалы найдаражэй каштуе навучанне па спецыяльнасцях “Сучасныя замежныя мовы”, “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” і “Журналістыка”: кошты павялічыліся на 8,9%, да 5 мільёнаў 680 тысяч рублёў за год.

Гэта адзіныя спецыяльнасці, дзе кошты ўзраслі на навучанне ад першага да апошняга курса.

На астатніх спецыяльнасцях у ГрДзУ кошты для першакурснікаў не павялічыліся, а для студэнтаў наступных курсаў узраслі не болей чым на 20%.

На спецыяльнасцях беларуская, руская і славянская філалогія кошты нават знізіліся на 13,7% – да 4 мільёнаў 500 тысяч рублёў.

 

Найтанней каштуе платнае навучанне ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю – ад 3 мільёнаў 240 тысяч рублёў.

Першакурснікі эканамічнага і інжэнерна-тэхналагічнага профіляў заплоцяць крыху больш за 4 мільёны, студэнты 2-5 курсаў – на 19-20% больш.

Для студэнтаў старэйшых курсаў сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў кошты ўзраслі на 13-18%.

Паводле http://grodnonews.by