Страйк на польскай чыгунцы пагражае замежным паездкам гродзенцаў

Гэта значыць, што ў гэты дзень каля 300 тысяч пасажыраў у Польшчы будуць вымушаныя абыйсціся без 2700 цягнікоў.

У прыёмнай начальніка чыгуначнага вакзала ў Гродне “Твайму стылю” падцвердзілі, што чыгуначнае злучэнне Гродна з суседняй краінай сапраўды абслугоўвае кампанія PKP Przewozy Regionalne, але ніякіх папярэджанняў пра страйк і адмену цягнікоў беларускі бок пакуль не атрымліваў.

Супрацоўнікі PKP Przewozy Regionalne патрабуюць павышэння заробкаў на 280 злотых. Калі іх патрабаванні не будуць задаволеныя, яны пагражаюць абвясціць наступны страйк 24 жніўня.

 

Таму гродзенцам, якія плануюць у гэтыя дні паездкі ў Польшу, раім карыстацца прыватным транспартам альбо міжнароднымі аўтобуснымі маршрутамі.

З Кузніцы ў Беласток можна трапіць на аўтобусах кампаніі PKS Беласток, якія адпраўляюцца  ў 5.10, 10.05, 10.40, 11.35, 16.20.

Як варыянт, можна даехаць на аўтобусах PKS Беласток альбо прыватнай кампаніі Voyager Trans Białystok (адпраўляюцца кожныя 30 хвілін) да Сакулкі, а адтуль у Беласток на хуткім цягніку кампаніі PKP Intercity ў 16.50.

У адваротны бок, з Беластоку да Кузніцы, можна даехаць на аўтобусах PKS ў 7.40, 13.10, 14.45, 16.10, 17.20, альбо цягніком да Сакулкі ў 10.17, а затым на аўтобусе.