«Газэль» перакулілася, пацярпелых няма

|

Як сцвярджае сам 50-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, ён адцягнуўся ад кіравання, у выніку чаго заскочыў на правы бардзюрны камень. Што можа адцягнуць кіроўцу маршруткі ў часе руху? Хутчэй за ўсё, – разлік з пасажырамі.

 

Перавярнуўшыся, мікрааўтобус упаў на левы бок. Пасажырскія дзверы справа сарвала з мацаванняў, кабіна кіроўцы апынулася заблакаванай, таму людзі выбіраліся з салона праз заднія дзверы.

 

Хутчэй за ўсё, «Газэль» рухалася на невялікай хуткасці, таму і абышлося без цяжкіх наступстваў. Праўда, кіроўца траўміраваў руку, а двое пасажырак, 19 і 25 гадоў, абышліся ўдарамі. Усіх траіх пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі.

Па інф. ДАІ