Гродзенскія прадпрыемствы павялічылі экспарт на 44,5%
Экспарт узрос дзякуючы павелічэнню замежных паставак мінеральных угнаенняў, сінтэтычных ніцяў, поліамідаў, павелічэнню рэалізацыі мясамалочнай прадукцыі, мэблі, швейных і панчошных вырабаў.
Аб’ём імпарту склаў 449,1 мільён долараў – на 20,8% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага году. Рост адбыся за кошт увозу тытуню, натуральных валокнаў, абсталявання для гарадскіх прадпрыемстваў.
Знешнегандлёвае сальда станоўчае ў аб’ёме 49,4 мільёны долараў.
Сальда знешняга гандлю паслугамі – +12,7 мільёнаў долараў – дасягнута дзякуючы росту экспарту транспартных паслуг на 79,4%, турыстычных і адукацыйных.
Гродна гандлюе з 95 краінамі.
40% экспартнай прадукцыі гродзенскіх прадпрыемстваў рэалізавана ў Расіі, 21,6% – у краінах Еўрасаюзу.
Сёлета гродзенскія вырабы пачалі прадавацца ў Буркіна-Фасо, Гану, Замбію, Кот-д’Івуар, Манголію, Уругвай.