Школа маладога журналіста-15 запрашае

|

«Школа маладога журналіста-15» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Гродна, Мінска, Варшавы.

 

За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, прымеш удзел у працы рэдакцыі мультымедыйнага інтэрнэт-выдання «Твой стыль» (www.t-styl.info).

 

З намі разам на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май) ты навучышся арыентавацца ў розных тэмах, асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада краіны, жыццё маладзёвых тусовак.

 

У ШМЖ-15 ты таксама навучышся рыхтаваць радыёперадачы, паспрабуеш сабе ў ролі відэааператара.

 

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 28 гадоў.

 

Запоўніць анкету-заяўку на ўдзел можна да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

 

Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць на блогу ШМЖ – shmzh.blogspot.com
і па тэлефонах:  (0152) 75-71-72; (029) 783-08-45.

 

АНКЕТА – ЗАЯЎКА