Адзін загінулы і 6 параненых – жахлівы вынік лабавога сутыкнення пад Бераставіцай
Па сведчаннях відавочцаў, якія прыводзіць Еўрарадыё, вінаваты ў аварыі кіроўца “Пасата”, які пайшоў на абгон, выехаў за суцэльную лінію аб’езду на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Газеллю” памежнікаў, дзе акрамя кіроўцы ехалі 5 пасажыраў.
Паводле інфармацыі Гродзенскага блогу S13, на абгон пайшла “Газель” памежнікаў.
Адзін з супрацоўнікаў памежнай службы загінуў на месцы.
Астатнія ўдзельнікі аварыі дастаўлены ў шпіталь, тры чалавекі ў цяжкім стане.
Па сведчаннях відавочцаў машыны пасля аварыі практычна знішчаныя, на іх шмат крыві.
У “Пасаце” разам з кіроўцай знаходзіўся непаўналетні пасажыр, якога пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дамоў.
ДАІ па факце аварыі праводзіць праверку. Дакладныя прычыны аварыі высвятляюцца.
Фота з месца аварыі з сайта http://gaigrodno.by