Крымінальную справу супраць “малочных” кантрабандыстаў распачалі ў Гродне

|

Як паведамляе БелТА, у 2010-2011 гадах яны набывалі малочныя прадукты нібыта для рэалізацыі на ўнутраным рынку. Для падману выкарыстоўвалі рэквізіты ілжэпрадпрымальніцкіх структур.

Чысты прыбытак ад рэалізацыі адной машыны малочнай прадукцыі складаў больш за 15 тысяч долараў ЗША.

Падаткаў злачынцы, зразумела, таксама не плацілі.

Дзейнасць кантрабандыстаў спынілі ў выніку сумеснай працы праваахоўных органаў Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Затрыманыя некалькі машын з малочнай прадукцыяй вагой 40 тон на агульную суму 700 мільёнаў беларускіх рублёў.

На рахунках ілжэфірмаў арыштавана яшчэ каля  500 мільёнаў.

Следства працягваецца.

 

Фота з сайта http://newtimes.ru