Сёння – адкрыццё Велікоднай выставы
На выставе будуць прадстаўленыя некалькі дзесяткаў віншавальных паштовак з Вільні і Каўнаса, Кракава і Львова ды многіх іншых гарадоў.
Карткі былі выдадзеныя ў 20-30 гг. мінулага стагоддзя.
На працягу апошніх 10 гадоў іх збіраў гарадзенскі краязнаўца Сяргей Лушчык.
Выстава будзе працаваць да 21 красавіка.
На здымку: адна з паштовак Сяргея Лушчыка.
Фота Вітаўта Рудніка.