Школьны кірмаш у Гродне: на тое, каб падрыхтаваць дзіця да школы, заробку не хапае

|

Спадарыні:

–          Выбар тут вельмі добры, кошты розныя, але ў прынцыпе большасць тавараў даражэй, чым у мінулым годзе. Напрыклад, вокладкі каштавалі рублёў 200-300, а зараз ужо тысячу.

–          Сярэдняга заробку не хапае, каб комплексна падрыхтаваць дзіця да школы.

–          Калі раскласці пакупкі на 2-3 месяцы – мы зможам набыць усе патрэбныя рэчы, але ўсё адразу – проста ніяк.

Напалоханыя ростам коштаў гродзенцы сёлета як ніколі рана пачалі рыхтаваць дзяцей да школы:

–          Зараз мы набываем сшыткі, ручкі, а іншае набылі ўжо раней, у чэрвені-ліпені.

Пра ільготны крэдыт тэрмінам да 3 гадоў пад 10% гадавых на набыццё тавараў для дзяцей чулі ўсе, але ніхто з апытаных “Тваім стылем” пакупнікоў скарыстацца ім не рызыкнуў:

–          Па-мойму, крэдыты толькі для багатых, бо іх трэба аддаваць…

–          Крэдыт? Не, не бралі…