За журавінамі – не раней за 15 верасня

|

Тэрміны збору ягад вызначаюцца штогод для рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і адрозніваюцца ў розных рэгіёнах.

 

Намеснік начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Я.В.Ашаеў:

За парушэнне тэрмінаў збору ягад, а таксама калі больш за 1% сабраных брусніц альбо больш за 5% сабраных журавін недаспелыя, парушальнікі прыцягваюцца да адказнасці па арт.1526 КАП РБ і караюцца папярэджаннем альбо штрафам да 20 базавых велічынь.

За збор недаспелых ягад спаганяецца  дадаткова 1,2 базавых велічыні (на сёння 42000 рублёў) за кожны кілаграм.

Мы рэгулярна праводзім прыродаахоўныя рэйды па выяўленні правапарушэнняў.

Журавіны вельмі  часта людзі збіраюць недаспелымі. Калі брусніцы доўга не захоўваюцца, то  журавіны могуць даспяваць палову зімы. Таму людзі рызыкуюць, ідуць за ягадамі, як толькі яны з’явяцца.

У мінулым годзе за гэта ў Гродзенскім раёне было пакарана каля 20 чалавек.

 

Першымі сёлета пачнуць збіраць журавіны пачнуць збіраць на Гомельшчыне –з  1 верасня, на Магілёўшчыне – з 2-га, у Віцебскай вобласці з 3 верасня, на Берасцейшчыне -5 верасня.

У Мінскай вобласці збор журавіны дазволены з 10 верасня. Апошнімі, з 15 верасня, за журавінамі пойдуць гродзенцы.