Традыцыйны фестываль кветак распачнецца заўтра ў Жалудку
Фестываль адкрыецца ў суботу ў 14 гадзін.
Першы пункт у праграме – круглы стол “Умацаванне партнёрства мясцовых супольнасцей, органаў улады і бізнеса ў галіне ўстойлівага развіцця пасёлка “Жалудок” у межах праекта інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”.
Асноўная праграма свята распачнецца з 12 гадзін у нядзелю.
Старшыня Жалудокскага пасялковага Савету Генадзь Іванавіч Цывінскі распавёў:
– Мы праводзім фестываль кветак ужо чацьвёрты год. Ён адзіны ва ўсёй Рэспубліцы, таму і госці да нас едуць адусюль. У гэтым годзе праграма свята больш насычаная, разнастайная, бо мы ўжо маем больш вопыту, хаця пачыналі з пасялковага ўзроўню.
Усё будзе адбывацца на адкрытай пляцоўцы каля амфітэатру.
Запрашаем усіх!
Спецыяльная праграма падрыхтавана для дзяцей: атракцыёны, конкурсы (у тым ліку конкурс малюнкаў), спартыўныя спаборніцтвы.
Акрамя падвядзення вынікаў традыцыйных конкурсаў кветак, для гасцей свята ў нядзелю будуць арганізаваны экскурсіі па Жалудку, прэзентацыя фотавыставы “Нашы птушкі”, выставы-продажы вырабаў народных майстроў.
Спецыялісты Цэнтральнага Батанічнага саду адкажуць на пытанні па вырошчванню дэкаратыўных раслін і пракансультуюць усіх ахвотных.
Мясцовыя аграсядзібы прарэкламуюць свае паслугі.
Падчас фэсту можна будзе набыць насенне, кулінарныя вырабы, прадукцыю пчалярства.
Свята кветак скончыцца ў нядзелю каля 18 гадзін.
Фота з мінулага Фэсту ў Жалудку з сайта http://www.ruralbelarus.by