У Гродне прэзентуюць чарговы нумар альманаху “Горад святога Губерта”
Арганізатар прэзентацыі Эдвард Дмухоўскі:
–Прэзентацыя ладзіцца ў межах Гарадзенскага калегіюму пры падтрымцы Таварыства Беларускай Школы.
Чакаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Гародні 24 жніўня (серада) з 19 гадзіне ў памяшканні ва ўнутраным дворыку па вул.Будзёнага 48а.
У нумары прадстаўлена тэма рэканструкцыі Каложы, матэрыялы 1-ых грамадскіх слуханняў па праблемах рэстаўрацыі Каложскай царквы, Кроніка знішчэння гістарычных будынкаў ў Гродне ў 2008-2010 гадах, артыкулы, прысвечаныя праблеме захавання Новага Свету і яго ўключэння ў ахоўную зону. Аўтары – гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы.
Альманах рэдагаваўся гісторыкамі Алесем Смаленчуком і Андрэем Вашкевічам
Андрэй Вашкевіч:
– Усе артыкулы цікавыя, напісаныя цікавымі аўтарамі: Віктарам Саяпіным, Алесем Смаленчуком, Андрэем Чарнякевічам, Ігарам Лапехам.
Гэта ўжо пяты выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”. Папярэдні выйшаў яшчэ ў 2008 годзе, а калі будзе наступны – невядома.
Вельмі складанаяфінансавая сітуацыя, таму можа варта ўжо падумаць пра сур’ёзны навуковы і літаратурны часопіс, бо ў такім фармаце гэта будзе і танней, і больш інфарматыўна.
Альманах выйшаў накладам усяго каля 150 асобнікаў.
Атрымаць апошні нумар “Горада Святога Губерта” можна будзе падчас прэзентацыі.
На фота: праект рэканструкцыі Каложы, пра які вядзецца гаворка ў альманаху, падрыхтаваны Інстытутам “Гроднаграмадзянпраект”