Трагічна загінуў начальнік аддзела ДАІ Лідскага РАУС
На трасе “Новы свет” у Судакскім рэгіёне аўтамабіль BMW, на якім ехалі беларусы, пратараніў бетонную агароджу і каля 100 метраў праляцеў уніз па схіле гары.
Маёр Дуброўскі загінуў на месцы, яго сябра паранены.
Момант падзення машыны бачылі людзі, якія адпачывалі на пляжы пад гарой Сокал. Яны выклікалі МНС і пабеглі да месца аварыі.
Следчыя працягваюць працу.
Траса “Новы Свет” лічыцца адной з самых небяспечных у Крыме.
Адзін з карыстальнікаў сайта http://sandro.in.ua піша:
“ Наколькі мне вядома…Міністэрствам аўтамабільнага транспарту УССР новасвецкая траса была забаронена для пасажырскага руху.
Ездзіць маглі: грузавікі, транспарт ЗШВ, працоўныя аўтобусы (яны ж паралельна школьныя) ды аўтааматары з новасвецкай прапіскай.. .
Гэта 80-ыя гады. З тае пары дарога не зрабілася ні больш прамой, ні больш шырокай”.
Фота з месца аварыі з сайта https://picasaweb.google.com