Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!
Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны, гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў валанцёры – 80 гадоў!
Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і фізічная праца.
Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані, Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры.
Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні:
– Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года)
– Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні
– Любіць працу з людзьмі
– Мець час на суразмову і падрыхтоўку.
Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня.
Заяўку можна запоўніць тут.
Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут.