Фрагменты габрэйскіх тэкстаў знойдзены на сцяне ў Міры

|

Галоўная мэта праекта – даследванне помнікаў габрэйскай гісторыі і аднаўленне архітэктурнага выгляду будынкаў.

Днямі на паўднёва-усходняй сцяне аднаго з трох будынкаў па вуліцы Кірава 6а, навукоўцы знайшлі нішу.

Тут жа былі знойдзены і фрагменты тэксту габрэйскай кнігі.

Нажаль, захаваліся толькі асобныя словы, якія цяжка скласці ў сказ.

 

Запрошаны даследчыкамі равін выказаў меркаванне, што гэта фрагменты “Шулхан Арух” – кодэкса Вуснага Закону, укладзенага ў 16 стагоддзе Йосефам бэн Эфраімам Каро, які падсумаваў кадыфікатыўную дзейнасць многіх пакаленняў.

“Шулхан Арух” цягам некалькіх стагоддзяў вывучаюць іудэі ўсяго свету.

 

Паводле http://www.aen.ru

На фота з http://globus.tut.by сінагога (па іншых звестках былая міква) ў Міры