Новая турыстычная паслуга: забіць фазана

|

Фазанаў будуць вырошчваць не толькі для паляўнічых, але і для пастаўкі ў рэстараны.

 

БелТА са спасылкай на намесніка дырэктара мясакамбіната па ідэалагічный і адміністратыўна-гаспадарчай дзейнасці Алега Крывеню тлумачыць, што магчымасць эксклюзіўнага палявання зробіць больш разнастайнымі прапановы для турыстаў рэгіёна і ў прыватнасці наведнікаў агратурыстычнага комплекса “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, дзе такая паслуга і будзе прадавацца.

 

Ужо ў наступным годзе неабходную для палявання колькасць фазанаў – да 10 тысяч – выгадуюць у “Парачанцы”.

Паляванне на гэтых прыгожых птушак некалі лічылася вельмі шляхетным заняткам, мяса – дэлікатэсным, а пер’ем упрыгожвалі капелюшы.

У Гродзенскім раёне паляванне на рэдкую птушку адкрыецца ўжо ў кастрычніку, па дамоўленасці з Беларускім таварыствам палявання і рыбалоўства.

За кожнага забітага фазана паляўнічыя будуць плаціць каля 10 еўра.