Колькасць канфіскаваных на беларуска-польскай мяжы машын павялічылася ўдвая

|

За ўвесь мінулы год было толькі 38 канфіскацый.

У сувязі з гэтым беларускія дыпламаты ў Беластоку нагадваюць суайчыннікам пра неабходнасць вывучаць заканадаўства.

За нелегальны перавоз можна згубіць не толькі тавар, але і машыну, на якой ён перавозіўся.

Асабліва часта грамадзяне Беларусі спрабуюць нелегальна ўвезці ў Польшчу цыгарэты.

Не адрозніваецца сітуацыя і на беларуска-літоўскай мяжы.

Па інфармацыі сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта, толькі за пазамінулыя суткі беларускія памежнікі спынілі 16 спробаў незаконнага вывазу цыгарэт.

7 затрыманняў на рахунку смаргонскіх памежнікаў, з-за якіх за адну ноч у Літву не трапіла 44 тысячы пачак цыгарэт. Іх агульны кошт склаў больш за 80 мільёнаў рублёў.

 

На сёння 11 аўтамабіляў кантрабандыстаў агульным коштам 371 мільён беларускіх рублёў чакаюць рашэння суда.

 

Прыбытак ад кантрабанды цыгарэт несуадносны з магчымымі стратамі.

У пункце пропуска “Каменны Лог”, напрыклад, памежнікі ў грузавым «Volvo» знайшлі пад абшыўкай кабіны 260 пачак беларускіх цыгарэт на суму 560 тысяч рублёў.

Кошт затрыманай да суда іншамаркі склаў пры гэтым 130 мільёнаў.