Міжнародная выстава катоў у Гродне

|

На сёння сярод удзельнікаў выставы – каля 80 катоў і котак з Беларусі і Расіі, але заяўкі яшчэ паступаюць.

Вольга Рагачова-Кузако, старшыня ФГА “Місцер КОТ”:

Для гледачоў выстава будзе працаваць два дні з 10 да 18 гадзін.

Гэты час каты будуць сядзець у клетках, толькі часам іх будуць выносіць на экспертызу.

Каб пазабаўляць гледачоў, будзем ладзіць розныя конкурсы: “Самы цяжкі кот”, “Калейдаскоп парод”, “Конкурс блізнюкоў” і г.д.

Некаторыя каты прыедуць на выставу ў Гродна здалёк: з Масквы, С.-Пецярбургу і нават Мурманску.

Суддзі ў нас будуць з Латвіі і С.-Пецярбургу.

 

“Місцер КОТ” ладзіць выставы ў Гродне ўжо 3 гады.

Сёлета сярод удзельнікаў будуць каля 20 гродзенскіх катоў, хаця прэтэндаваць на чэмпіёнскі тытул яны, па словах Вольгі Рагачовай-Кузако, пакуль не могуць.

Атрымліваць тытулы на выставах каты могуць з 10-месячнага і да 8 –гадовага ўзросту.

Старэйшыя жывёлы ўдзельнічаюць у конкурсах ветэранаў.

 

Уваход на выставу будзе каштаваць 6000 для дарослых, 4000 – для дзяцей, для дашкольнікаў – бясплатна.

 

Фота з мінулагодняй выставы “місцер “КОТ” з сайта http://grodnonews.by