Гродзенская ДАІ шукае сведкаў начной аварыі

|

Трагедыя здарылася сёння пасля гадзіны ночы.

Гродзенец, які не меў правоў на кіраванне аўтамабілем, на вуліцы Вольгі Соламавай, рухаючыся ў бок Суворава, не ўтрымаў “Фальксваген” на дарозе.

Аўтамабіль, збіўшы светлафор і дарожны знак, заехаў на правую ўзбочыну і адарваўся ад зямлі.

Спыніла машыну апора асвятлення, якая пад націскам “Фальксвагена” зламалася.

Дзьве пасажыркі трапілі ў рэанімацыю.

Кіроўца, які, падобна, быў пьяны, таксама шпіталізаваны, машына рамонту не падлягае.

 

Бацька юнака распавёў, што той напярэдадні, як звычайна, папрасіў ключы ад машыны, каб пасядзець і паслухаць з сябрамі музыку.

ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ і грамадзян, якія маюць інфармацыю пра абставіны здарэння.

Званіце па тэлефонах 79-75-44 альбо 79-75-05.

Паводле http://gaigrodno.by