Белыя балонікі ў памяць пра загінулых дзяцей

|

Сабраныя разам 52 плакаты ўражвалі колькасцю і надпісамі: жыццё ў 5 гадоў, жыццё ў 4 гады, жыццё ў 25 дзён…

 

alt=”Image 16204″ >

 

З дынамікаў падчас акцыі ўвесь час трансляваўся гукавы ролік, які распавядаў пра сэнс акцыі і агучваў сумную статыстыку: за 5 гадоў на дарогах Гродзеншчыны загінула 52 дзіцёнкі.

 

Каталіцкія і праваслаўныя святары асвячалі ўсе машыны, якія праязджалі ўздоўж жывога калідора. Дзеці павязвалі адмысловыя стужачкі праезджаму транспарту.

 

 

Напрыканцы акцыі супрацоўнікі Гродзенскай ДАІ раздалі кожнаму школьніку па белым балоніку, якія пазней дзеці сімвалічна адпусцілі ў неба.

 

 

 

Падчас акцыі спыняліся мінакі, якія здымалі школьнікаў з плакатамі на тэлефоны, камеры, або проста назіралі за даволі ўражвальным спосабам звярнуць увагу кіроўцаў і бацькоў на праблему дзіцячага траўматызму на дарогах.

 

Акцыя памяці загінулых дзяцей на дарогах ладзілася ў Гродне ўпершыню. Два гады назад такую акцыю арганізавалі супрацоўнікі Лідскай ДАІ. Сёлета такое мерапрыемства правялі ў Лідзе, Смаргоні, Слоніме і Гродне.