Графіці, як спосаб самавыяўлення
Арганізатарамі фэсту стала гішпанская фірма «Montana», якая займаецца вытворчасцю фарбы для графіці. Тэматыка малюнкаў – «Вясновыя матывы». У канцы фэсту былі аб’яўленыя пераможцы конкурсу.
Чамусьці старэйшае пакаленне людзей рэдка ўспрымаюць малюнкі графіці як від мастацтва, і стала цікава, чаму дырэктар каледжа У. І. Дземчанка дазволіў размаляваць сцены майстэрняў на стадыёне. Ён, як апынулася, чалавек не кансерватыўны : «Хай малююць, прыгажэй будзе. Чым шэрыя будынкі лепш будынкаў з цікавымі і моднымі малюнкамі? Я і так даўно меў намер пафарбаваць нашыя майстэрні, але ўсё не да гэтага было. Зараз, бачыце, нават зэканомім трохі. Будзем мець досвед, будзем размалёваць самі».
Пакуль на сценках рабілі разметку для малюнкаў, людзі займаліся сваімі справамі – гулялі ў футбол на поле, танчылі, проста ляжалі на траве. І вось пачалі працаваць мастакі. На тварах – маскі, у руках – паперкі з замалёўкамі, побач – партфелі з балончыкамі.
alt=”Grafit1″ >
У гэты момант робіць аб’яву ды-джэй: «Сёння, а 17-й, тут, на стадыёне, будзе праводзіцца майстар-клас па графіці. Мы паставім пліты з бетону, на якіх кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў графіці. Будзем радыя бачыць, прыходзьце!».
Судзячы па пстрычкам фотаапаратаў і пазітыўнаму настрою навакольных, фэст праводзіўся нездарма. Гэта выдатная магчымасць даць паспаборнічаць людзям у галіне спрэчнага мастацтва. Але нельга блытаць сучаснасць графіці з вельмі сумнеўнымі надпісамі ў пад’ездах і грамадскіх месцах.
Даведаемся меркаванні гледачоў з нагоды фэсту:
Святлана Іванаўна, 58 гадоў: Гэта вельмі цікавае мерапрыемства. Усе малюнкі такія прыгожыя, я б нават не вылучыла лепшы, і, відаць, хлопцы рупліва папрацавалі. Трэба даваць моладзі больш магчымасцяў для самавыяўлення.
Юлія, 20 гадоў: Я на гэта гляджу з захапленнем. Для мяне гэта нешта новае, цікавае… А для гэтых хлопцаў гэта іх творчасць. Глядзіш на тое, як яны працуюць, з якім натхненнем, з якой уважлівасцю… А потым бачыш ужо гатовыя працы… І можна з упэўненасцю сказаць, што гэта іх лад жыцця, спосаб самавыяўлення!
Крысціна, 18 гадоў: Мне было прыемна паглядзець на ўсё гэта менавіта як на спосаб самавыяўлення вызначаных колаў моладзі. У працы ўкладзеныя вельмі разнастайныя пачуцці, розны настрой, дзесьці бачна запал, дзесьці – журботнасць…
Каця Расюкевіч
Фота аўтара