У Гродне будуць адбіраць удзельнікаў тэлеконкурсаў АНТ
Прэтэндэнткі на званне самай прыгожай дзяўчыны Беларусі павінны мець ад 18 да 24 год, рост не менш 175 см. Да кастынгу не будуць дапускацца замужнія ці разведзеныя дзяўчыны, а таксама дзяўчаты, якія мелі дзяцей.
“Акадэмія талентаў” шукае таленавітых вакалістаў (усяго ў фінал праекта патрапяць 15 чалавек). Пераможца “Акадэміі” вызначыцца ў снежні.
Калі ў вас добрае пачуццё гумару – можна паспрабаваць сябе на кастынгу праекта “Фактар смеху”.
Да ўдзелу ў адборы на праект “Я спяваю” будуць адабраныя таленавітыя дзеці ва ўзросце ад 14 год з няпоўных і шматдзетных сем’яў, а таксама выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.
Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце канала АНТ