Вандалы пашкодзілі помнік Грунвальдскай бітве ў Ваўкавыску

| Без катэгорыі

Невядомыя адламалі меч, які быў прымацаваны да мемарыяльнага камня. Факт вандалізму зафіксавалі нашыя калегі з блогу Volkovysk.by


Помнік, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, быў усталяваны ў горадзе 17 ліпеня.

 

Гэта сталася дзякуючы калектыўнаму звароту 44 жыхароў горада ў 2008 г. да ўладаў з просьбай ушанаваць удзел Ваўкавыскай харугвы ў славутай бітве.

>

Фота Volkovysk.by