4 тысячы ноўтбукаў пад выглядам рыбы спрабавалі правезці праз беларускую мяжу

|

Супрацоўнікі памежнага пункта пропуску “Беняконі” засумняваліся і накіравалі аўтамабіль на дадатковы мытны дагляд.

З дапамогай інспекцыйна-дагляднага комплекса высветлілі, што рыбы ў кантэйнерах няма.

А пазней у грузавым адсеку знайшлі палеты, на якіх знаходзілася больш за 400 скрыняў з ноўтбукамі вядомых марак Asus, Aser і Lenovo.

Тавар на суму больш за 15 мільярдаў рублёў затрыманы.

Распачаты адміністратыўны працэс.