Памёр хлопчык, які трапіў у аварыю ў Дзень ведаў
Прыкладна ў 17 гадзін хлопчык разам з сябрам каталісь на роварах. Сябра спыніўся перад светлафорам, а другі школьнік паехаў далей.
Выехаўшы з другараднай дарогі, ён трапіў пад колы аўтамабіля.
З цяжкімі траўмамі хлопчык быў дастаўлены ў Воранаўскую бальніцу, дзе ўчора ўвечары памёр.
Трагедыі магло б не быць, калі б на паводзіны дзяцей звярнулі ўвагу дарослыя: паводле правіл, дзеці да 14 гадоў увогуле не маюць права рухацца на ровары па праезджай частцы.
Як паведаміў ст.інспектар Гродзенскай ДАІ Алег Дук, наезды на пешахода ў вобласці здараюцца не часта – 18 наездаў з пачатку года. У чатырох выпадках роварамі кіравалі дзеці. У гэтых ДТЗ загінулі 7 чалавек (з іх 1 дзіця).
За гэты ж перыяд у Гродзенскай вобласці зафіксаваны 121 наезд на пешахода.