Былыя студэнты-мастакі зладзілі вернісаж у Гродне
Выстава прысвечаная ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя кафедры выяўленчага мастацтва. На ёй змешчаныя працы каля 30 выпускнікоў, якія выстаўляюцца як у Беларусі, так і за мяжой. Творы ўдзельнікаў выставы прэзентуюць розныя віды мастатцва: жывапіс, скульптуру, графіку, кераміку, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
alt=”Image 16253″ >
Адкрыццё адбылося з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў кафедры, прадстаўнікоў Беларускага саюзу мастакоў. Госці падкрэслівалі, што экспазіцыя – гэта дасягненне і выпускнікоў, і выкладчыкаў, якія стварылі ўмовы для развіцця студэнцкіх талентаў.
Арганізатары зладзілі наведнікам вернісажу музычны падарунак: Уладзімір Захараў разам з салістам на беларускай дудзе выканалі “Ave Maria”.
Супрацоўнікі кафедры невыпадкова абралі месца выставы. Гродзенская выставачная зала блізка супрацоўнічае з кафедрай: тут адбываюцца абароны дыпломных прац студэнтаў.
Выстава будзе дзейнічаць да 19 верасня.
Здымкі аўтаркі