XIV Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно ў Гродне

|

Дырэктар кінатэатра Людміла Уладзіміраўна Ганчарук:

 

Першы паказ адбудзецца 30 верасня ў 19 гадзін у межах кінаклуба “Ракурс”.

1 і 2 кастрычніка сеансы пачнуцца ў 17 гадзін.

Фільмы кароткаметражныя, таму на кожным паказе гледачы ўбачаць усе конкурсныя стужкі па чарзе.

Працяг праграмы – 120 хвілін.

Кошт білетаў мы пакуль абмяркоўваем з арганізатарамі.

Іх умова – 10000 рублёў за білет, хаця звычайна кошты ў нас у залежнасці ад месца вагаюцца ад 7 да 12 тысяч, пакуль мы не вырашылі гэта.

Кожны наш глядач атрымае анкету, дзе азначыць лепшыя на свой погляд стужкі.

Гэтыя анкеты мы вельмі хутка апрацуем і па электроннай пошце накіруем арганізатарам.

Папярэдні продаж білетаў распачнецца пасля 20 верасня.

 

 

Мэта фэсту – на тыдзень аб’яднаць людзей з усіх куткоў свету з дапамогай самых захапляльных кароткаметражных стужак апошніх 2 гадоў.

Сёлета гледачам шасці кантынентаў свае работы прадстаўляюць 10 прафесійных рэжысёраў з розных краін.

10 фільмаў былі адабраны з ліку 598 заявак. Гэта камедыі, драмы і нават трэш-мюзікл

Ацэньваць іх будзе 150000 кінагледачоў з 48 краін.

У Беларусі конкурсныя паказы сёлета пройдуць у Мінску, Віцебску, Гродне.

Арганізатары прагляду – The Manhattan Short Film Festival  і міжнароднае фестывальнае агенцтва Tour de Film.

Пераможцаў Манхэтанскага фестывалю гледачы абіраюць, галасуючы адразу пасля прагляду.

Стваральнікі фэсту вераць, што зорак стварае публіка.

 

За 10 гадоў 6 фільмаў Манхэтанскага фэсту былі намінаваныя на Оскар.

У гэтым годзе галоўны прыз фестываля – 10000 долараў і авацыі некалькіх тысяч кінаманаў па ўсім свеце.

Далучайцеся да сусветнага глядацкага журы ў Гродне!