Гульня “Нёмана” з мінскім “Юнацтвам” перанесеная з-за гібелі каманды “Лакаматыва”

|

Новая дата сустрэчы каманд пакуль невядомая.

 

Астатнія чатыры матчы чэмпіяната адбыліся.

 

Тут сваіх заўзятараў парадавала “Ліда”, якая дэбютную гульню ў чэмпіянаце скончыла перамогай.

 

Вось вынік сустрэч першага тура:

 

“Шахцёр” (Салігорск) — “Хімік-СКА” (Наваполацк) — 5:1.

“Брэст” – “Ліда” – 2:3 (Д.Міхайлаў, 13, Арджэванідзэ, 37 – Шчурко, 29, Сальнікаў, 54, у большасці 5 на 3, Гоман, 58).

 

“Гомель” – “Металургс” (Ліепая. Латвія) – 1:2 (па булітах).

 

“Магілёў” – “Віцебск” – 7:6 (па булітах).

Матчы 2-га тура адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі ў экстралізе запланаваныя на 9 верасня: «Шахцёр» (Салігорск) — «Віцебск», «Юнацтва» (Мінск) — «Ліда», «Брэст» — «Нёман» (Гродна), «Магілёў» — «Хімік-СКА» (Наваполацк), «Металург» (Жлобін) — «Металургс» (Ліепая, Латвія).

Сёння ў 19.00 на “Мінск-Арэне” замест хакейнага матча паміж клубамі “Лакаматыў” і “Дынама-Мінск”, якім павінны быў пачацца чэмпіянат КХЛ, адбудзецца вечар-рэквіем памяці загінулых хакеістаў “Лакаматыва”.

 

Сродкі ад прададзеных на адмененую гульню білетаў будуць пералічаныя на рахунак клуба “Лакаматыў”.

 

Па гэтых білетах сёння можна будзе трапіць на  вечар-рэквіем. Тыя ж, хто захоча вярнуць грошы за нявыкарыстаныя білеты, змогуць гэта зрабіць цягам 10 дзён.

 

З-за ўчарашняй трагедыі гульні чэмпіяната КХЛ адкладаюцца. Пра іх новыя даты будзе паведамлена пазней.