“Малочны мір” пачаў вырабляць кашэрныя сыры
Першая партыя новай прадукцыі ўжо адпраўлена ў Ізраіль.
Вядучы інжынер аддзела па якасці і стандартызацыі ААТ “Малочны мір” Аксана Вішнеўская:
–Вытворчасць кашэрнай прадукцыі патрабуе вельмі шмат намаганняў і вельмі высокага ўзроўня вытворчасці.
Неабходная абсалютная стэрыльнасць і ізаляванасць.
Мы змаглі падцвердзіць гарантыі, што гэтае малако вырабляецца і захоўваецца асобна і адпавядае ўсім патрабаванням кашрута ежы.
Падчас вытворчасці кашэрнай прадукцыі пачынаючы з моманту дойкі, будуць прысутнічаць равіны.
“Малочны мір” – адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое распачало выпуск кашэрнай прадукцыі.
У асноўным яна будзе накіроўвацца на экспарт у арабскія краіны і Ізраіль, дзе попыт ёсць заўсёды, і вырабляцца на замову.
Засвойваць незвычайную прадукцыю “Малочны мір” пачаў з канца красавіка.
Гродзенскіх спецыялістаў кансультаваў спецыяліст з Тэль-Авіва – глава Дэпартамента Усходняй Еўропы равін Гедалія Калтанюк.
Пасля аўдыту галоўнага інспектара Дэпартамента равіна Мошэ Грынберга, прадпрыемства змагло атрымаць сертыфікат.
Кашэрная прадукцыя даражэйшая за звычайную. Аднак на “Малочным міры” кажуць, што попыт ёсць.
На сёння прадпрыемства мае замовы на выраб кашэрнай прадукцыі не толькі з Ізраіля, але і з Турцыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Фота з сайта http://www.lechaim.ru