Працаўнікам “Малочнага міру” вернуць незаконна вылічаныя грошы
З-за неправамоцных дзеянняў адміністрацыі пацярпелі 153 чалавекі.
За іх кошт “Малочны мір” спрабаваў сплаціць штраф у памеры 200 мільёнаў рублёў, накладзены на прадпрыемства за зліванне сцёкававых водаў.
Штомесяц у працаўнікоў рабіліся вылічэнні з заробку.
За год такім чынам з кожнага з 153 працаўнікоў прадпрыемства збіралася вылічыць ад 800 тысяч да мільёна рублёў і больш.
У абарону працоўных выступілі прафсаюзы.