“Выпадак перад банкам” ды іншыя

|

У двухгадзіннай праграме – 10 кароткаметражных фільмаў

№1. Выпадак перад банкам / Incident By A Bank
Рубэн Остланд / Швецыя / 9 хвілін 30 секунд.

Фільм зняты пры дапамозе толькі адной камеры. 90 чалавек аднаўляюць няўдалае рабаўніцтва банка, якое адбылося ў Стакгольме ў чэрвені 2006 года. Залаты мядзведзь Берлінскага міжнароднага кінафэсту за лепшы кароткаметражны фільм у 2010 годзе.

№2. Dik
Крыстофер Столеры / Аўстралія / 10хв.
Шасцігадовы хлопчык прыносіць хатняе заданне з школы, якое прымушае бацькоў цікавіцца ягонай сэксуальнай арыентацыяй.

3. Мак / Mak
Джэральдзін  Зосса / Швейцарыя / 18 хв.
14-гадовая Іллінка, якая толькі што нарадзіла сына, ужо год жыве ў Швейцарыі з сваімі малдаўскімі мамай і цёткай.

Маці Іллінкі даведваецца пра месца, куды можна аддаць непажаданае дзіця…

 

№4. Я кахаю Люсі / I Love Luci
Колін Кенэдзі / Шатландыя / 11 хв.
Камедыя пра зубы, каханне без узаемнасці і магчымасці аднаго сабакі паўплываць на лёс пары, якой не выпадае быць разам.

№5. Легенда пра бабровую гаць / The Legend of Beaver Dam
Джэром Сэйбл & Элі Батальён / Канада / 12хв.
Спеў ля вогнішча абуджае жахлівую пачвару, і Дэні Зігвітц павінны выратаваць сваіх таварышаў ад жахлівай разні.

№6. Сэксцінг / Sexting
Ніл ЛаБут / ЗША / 8хв.
Спыніўшы стасункі з жанатым мужчынам, маладая жанчына вырашае сустрэцца з яго жонкай за кубачкам кавы.

 

№7. Лес / The Forest
Карпаці Дёрдь Мор / Венгрыя / 12хв.
У лесе адбылося забойства. Малады чалавек аказваецца ўцягнуты ў шэраг дзіўных здарэнняў…

№8. Праца ўрача / A Doctors Job
Хуліо Рамос / Перу / 10хв. 30с.
Доктар Рамон Моран падпрацоўвае таксістам, каб утрымліваць сваю псіхічна хворую маці. Злачынства, у якім ён аказаўся замяшаны, стала выпрабаваннем для яго годнасці і маральных прынцыпаў.

№9. Давід и Галіяф / David and Goliath
Джордж Завердас / ЗША / 12хв.
Сапраўдная гісторыя пра чалавека, сабаку і Халакост.

 

№10. Пятніца пакутнікаў/ Martyr Friday
Абу Бакр Шокі / Егіпет / 10хв.
Погляд знутры на падзеі, якія адбыліся ў Каіры ў 2011 годзе.

 

Нагадаем, конкурсныя паказы найбуйнейшага ў свеце агляду кароткаметражнага кіно – Манхэтэнскага фестываля – упершыню пройдуць у Гродне з 30 верасня да 2 кастрычніка.

Пераможцаў Манхэтанскага фестывалю абіраюць самі гледачы, галасуючы адразу пасля прагляду.

Пляцоўкай для прагляду і працы глядацкага журы ў Гродне арганізатары абралі кінатэатр “Чырвоная зорка”.