У Гродна адбудзецца першы Форум веласіпедыстаў
Аматары ровараў у Гродна даўно імкнуцца даказаць свае правы на камфортныя ўмовы для перасоўвання па горадзе.
З нядаўняга часу працуе адмысловы сайт гарадзенскіх актывістаў роварнага руху.
Гарадзенцам добра знаёмыя ініцыятывы “Крытычная маса” і “Бардзюрная пятніца”.
Падобныя ініцыятывы спарадычна адбываюцца і ў іншых гарадах краіны.
Форум у Гродна стане першай спробай скаардынаваць дзеянні актывістаў роварнага руху па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры з улікам інтарэсаў раварыстаў.